Летняя школа ў Львове (Украіна)

Львоўская летняя школа па габрэйскай гісторыі і культуры запрашае беларусаў. Тэма школы - "Габрэйская гісторыя, шматэтнічнае мінулае і агульная спадчына: гарадскі досвед ва Усходняй Еўропе". Мэта школы – наладзіць абмеркаванне новых падыходаў у вывучэнні габрэйскай гісторыі ў акадэмічным асяродку і публічнай прасторы з улікам разнастайнага і шматэтнічнага кантэксту Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Навучанне ўключае акадэмічную праграму, моўныя заняткі і практыку.

У праграме летняй школы 2015:

  • курс лекцый па габрэйскай гісторыі Усходняй Еўропы,
  • базавы курс мовы ідыш (з магчымасцю дадатковых заняткаў для сярэдняга ўзроўню),
  • курсы семінараў па тэмах транснацыянальнасці, гісторыі культуры, студыяў памяці і спадчыны,
  • практычная праца з крыніцамі інфармацыі,
  • знаёмства з рознымі фарматамі рэалізацыі праектаў у публічнай прасторы горада.

Hа семінарах удзельнікі атрымаюць магчымасць прадставіць для абмеркавання свае даследаванні, адукацыйныя і культурныя праекты. Праграма ўключае экскурсіі, сустрэчы з даследчыкамі і экспертамі, дыскусіі, майстэрні.

Выпускнікі школы атрымаюць: пасведчанне аб заканчэнні школы і моўны сертыфікат аб заканчэнні базавага курсу ідыш у аб’ёме 40 гадзін (пасля адпаведнага экзамену).

Школа ладзіцца ў Цэнтры гарадской прасторы ў Львове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магістры, аспіранты, даследчыкі ў гуманітарных навуках, прадстаўнікі культурнай і адукацыйнай сферы, якія ўдзельнічаюць у праектах, звязаных з гісторыяй і спадчынай,
  • узрост  да 35 гадоў,
  • грамадзянства Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны,
  • валоданне польскай на ўзроўні, які дазваляе свабодна чытаць навуковую літаратуру і разумець лекцыі,
  • валоданне ангельскай.

Большасць заняткаў пройдзе па-ангельску, некалькі курсаў – на польскай мове).

Удзел бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў абедамі і пражываннем, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд да Львова і назад аўтобусам ці цягніком.

Неабходныя дакументы для заяўкі:
-    CV,
-    матывацыйны ліст (каля 3-х тысяч знакаў),
- апісанне праекту (ня больш за 3 тысячы знакаў) - гэта можа быць даследаванне ці адукацыйны/культурны праект, звязаны з габрэйскай гісторыяй, шматэтнічнасцю і пытаннямі спадчыны,
- кантактны тэлефоны і/альбо е-мэйл двух навукоўцаў, якія могуць даць рэкамендацыю.

Заяўку (на украінскай, беларускай, польскай, рускай альбо ангельскай мове) неабходна  даслаць да 6 красавіка 2015 года на е-мэйл: summer.school@lvivcenter.org (на імя каардынатаркі школы Оксаны Сікорскай). Тэма ліста - "Заяўка на летнюю школу 2015".

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: + 380 32 275 17 34, альбо на е-мэйл: i.matsevko@lvivcenter.org (кіраўніца школы Ірыны Мацеўка).

Паводле Adukacyja.info.