Летняя школа ў Чарнагорыі для будучых бізнесоўцаў

Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ (Мінск) і Еўрапейскі цэнтр па пытаннях міру і развіцця (Белград) запрашаюць студэнтаў і выпускнікоў беларускіх універсітэтаў у Чарнагорыю ў летнюю школу "21 Century Leadership Toolkit".

Удзельнікі пазнаёмяцца з лепшымі практыкамі ў справе кіравання фінансамі, з тайм-менеджментам, асновамі вядзення перамоў і кіравання канфліктамі, а таксама міжкультурнай камунікацыі.

Працоўная мова навучання - ангельская. Удзел платны (140 еўра). Авіяпералёт і пражыванне аплочваюцца асобна. Летняя школа ладзіцца з 25-га чэрвеня па 2-га ліпеня 2016 года.

Набор ідзе да 15 чэрвеня 2016 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.:  (029) 557 76 30, на е-мэйл: steburaka@sbmt.by (спадар Анатоль Сцебурака). Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.