Летняя школа па сацыяльнай рынкавай гаспадарцы (Германія)

15-22 жніўня 2015 года аб'яднанне "Правы чалавека ў Беларусі" ладзіць у Берліне летнюю школу па тэме сацыяльнай рынкавай гаспадаркі і яе значэння для грамадскай супольнасці і ў працэсах рэфармавання ў Беларусі і Ўкраіне.

Навучэнцы прымуць удзел у інфармацыйных канферэнцыях з прадстаўнікамі грамадскага сектару (прафесійных саюзаў, аб'яднанняў працадаўцаў), СМІ, вытворчасці і палітычных фондаў.

Удзельнікі летняй школы прааналізуюць перспектывы імплементацыі сацыяльнай рынкавай гаспадаркі з улікам спецыфікі сваіх рэгіёнаў.

Мэта праекту - паказаць значэнне малых і сярэдніх прадпрыемстваў, перспектывы развіцця дэмакратычнага грамадства і інавацый у гаспадарцы.

Запрашаюцца студэнты і выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Украіны і Германіі. Вітаецца веданне нямецкай мовы. Унёсак для ўдзельнікаў з Беларусі складае 35 еўра.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, пакрываюць транспартныя выдаткі на падарожжа ў Берлін (у памеры да 300 еўра), а таксама выдаткі на грамадскі транспарт, ладзяць экскурсіі.

Кандыдаты мусяць адправіць аўтабіяграфію і кароткі матывацыйны ліст на рускай альбо нямецкай мове на е-мэйл: denis.mysnik@googlemail.com.

Дэдлайн - 25 ліпеня 2015 года. Больш падрабязнасцей - тут.

Летняя школа фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі і ладзіцца ў супрацоўніцтве з Цэнтрам нямецкіх даследаванняў ЕГУ і з арганізацыяй "Еўрапейскі абмен".

 

Паводле Human-Rights-Belarus.org.