Летняя школа Цяжкая спадчына і памяць у працэсе стварэння (Беларусь-Літва)

1-12 жніўня 2016 года ладзіцца міжнародная навукова-даследчыцкая школа "Цяжкая спадчына і памяць у працэсе стварэння".

Навучэнцы будуць перасоўвацца па памежным рэгіёне Літвы і Беларусі (Вільнюс-Мядзінінкай-Ашмяны-Гальшаны-Мінск).

Праграма навучання прысвечана спадчыне этнічных групаў, якія панеслі страты ў выніку генацыду і траўматычным зменам насельніцтва (месцы Халакосту і страчанае габрэйскае насельніцтва, пераселеныя этнічныя меншасці, "замоўчаныя" гістарычныя аповеды, спрэчныя "месцы памяці" і г.д.).

У цэнтры тэматычнага даследавання Школы - беларуска-літоўскае памежжа. Удзельнікі наведаюць семінары па гістарычнай і этналагічнай метадалогіі. Воркшопы і трэнінгі Школы ладзіць група экспертаў з Беларусі,  Літвы, Польшчы і Германіі. Маладыя даследчыкі маюць магчымасць набыць навыкі вуснагістарычнага інтэрв'юявання, этнаграфічнага фатаграфавання і стварэння "лічбавай гісторыі" (digital history).

Летняя школа разлічана на прыцягненне мясцовага насельніцтва (праз "палявыя" даследаванні) і "вяртанне" разумення аб "страчаным" для лакальнай супольнасці.

Выпускнікі Школы змогуць наведаць Берлін і Брэмен у 2017 годзе.

Вітаецца ўдзел дактарантаў, маладых даследчыкаў і пачынаючых навукоўцаў у галіне гісторыі, этнаграфіі, Усходняй Еўропы.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на візу, дарогу, пражыванне і інш. Кандыдаты мусяць да 30 сакавіка 2016 года даслаць CV і матывацыйны ліст на е-мэйл: difficult.heritage@gmail.com. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронны адрас: mwaligor@uni-bremen.de (спадарыня Magdalena Waligórska). Падрабязнасці - тут.

 

Паводле NashaPamiac.org.