Школа CEPS: Эканамічнае і фінансавае кіраванне Еўрапейскім валютным саюзам (Бельгія)

5-11 верасня 2016 года ў Бруселі (Бельгія) Цэнтр еўрапейскіх палітычных даследаванняў (CEPS) ладзіць "летнюю" школу  "Эканамічнае і фінансавае кіраванне Еўрапейскім валютным саюзам".

5 дзён інтэнсіўнага навучання ўключаюць воркшопы, лекцыі прадстаўнікоў разнастайных інстытутаў ЕС, групавыя дыскусіі. Навучэнцы змогуць больш глыбока разумець комплексную сістэму кіравання ЕС у сферы эканомікі і фінансаў і выказаць свае меркаванні.

З пачаткам сусветнай фінансавай крызы 2008 года і крызы суверэннага доўгу краін у 2010-м кіраванне зонай еўра значна памянялася. Зараз эканамічнае і фінансавае кіраванне вызначае шматузроўневая сістэма інстытутаў і дзейнічаюць новыя правілы.

Навучэнцы змогуць палепшыць веды пра працэс прыняцця рашэнняў  ЕС, атрымаюць уяўленне пра бягучыя праблемы кіравання і практычныя наступствы для эканомікі і фінансавай сістэмы, а таксама засвояць, якім чынам ажыццяўляецца сістэмнае кіраванне крызісам і як дзяржавы-сябры ЕС могуць выпраўляць дысбаланс. Праграма навучання ўключае два візіты ў інстытуты ЕС (Еўрапейскую камісію, Еўрапарламент і Савет ЕС).

Запрашаюцца: выпускнікі ўніверсітэтаў, афіцыйныя прадстаўнікі інстытутаў ЕС, нацыянальных міністэрстваў і ўрадаў, нацыянальных (цэнтральных) банкаў і прыватнага сектару. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай мовай і мець адукацыю ў галіне эканомікі і фінансаў (мінімум - ступень магістра). Кандыдаты з юрыдычнай адукацыяй і дыпломамі ў галіне палітычных навук будуць абраныя на падставе іх ведаў пра базавыя прынцыпы эканомікі і фінансаў.

Кошт навучання для студэнтаў, навукоўцаў, прадстаўнікоў НДА і еўраінстытутаў складае 500 еўра, для спецыялістаў-прафесіяналаў - 1,2 тыс. еўра.

Набор у школу ідзе да 10 чэрвеня 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць на е-мэйл: cepsacademy@ext.ceps.eu.  Падрабязней - тут.

 

Паводле CEPS.eu.