Летняя школа АБСЕ (Вена, Аўстрыя)

25-29 ліпеня 2016 года ў Вене (Аўстрыя) Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ладзіць летнюю школу для маладых людзей з Паўднёвага Каўказа і рэгіёнаў АБСЕ. Вітаюцца кандыдаты, якія цікавяцца міжнароднымі справамі.

Мэта летняй школы - прамоўцыя міжрэгіянальных абменаў і магчымасцей для маладых палітычных экспертаў набыць прафесійныя навыкі. Праграма школы складаецца з серыі інтэрактыўных воркшопаў, брыфінгаў і курсаў (па медыяцыі і вядзенні перамоў, дыпламатычнай ангельскай і рускай мове, дыпламатычнай камунікацыі, інш.). Навучэнцы больш даведаюцца АБСЕ.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на вандроўку і пражыванне.

Запрашаюцца:

- студэнты 4-5-х курсаў;

- выпускнікі 2015-2016 гадоў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост да 25 год;

- спецыялізацыя ў галіне права, міжнародных адносін, палітычных навук;

- валоданне вуснай і пісьмовай ангельскай мовай на ўзроўні мінімум C1 (альбо эквівалент);

- веданне рускай мовы на ўзроўні мінімум B2 (або эквівалент).

Асабліва вітаюцца кандыдаты з Турцыі, Германіі ды Аўстрыі.

Для ўдзелу неабходна даслаць CV і ліст, у якім адказаць на пытанне: "Што вы бачыце вызначальным для міру і стабільнасці ў Еўропе?", на е-мэйл: corinne.lebelhomme@osce.org (Ms Corinne Lebelhomme).

Дэдлайн - 1 ліпеня 2016 года. Дэталі - тут.

Паводле MladiInfo.eu.