Летняя акадэмія краін рэгіёна Ўсходняга суседства

21-28 жніўня 2016 года ў Рызе (Латвія) таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." ладзіць Летнюю акадэмію краін рэгіёну Ўсходняга суседства (Беларусі, Украіны, Малдовы). Тэма мерапрыемства - "Прафесіяналізацыя адукацыі дарослых ва Ўкраіне, Малдове і Беларусі".

Удзельнікі Акадэміі пазнаёмяцца з міжнародным досведам у сферы адукацыі дарослых і навучання на працягу ўсяго жыцця. У прыватнасці, навучэнцы наведаюць установы адукацыі для дарослых у Латвіі.

Эксперты з Латвіі, Германіі, Італіі і інш. краін распавядуць пра падыходы трансфармацыйнага навучання, пазнаёмяць з этыкай адукацыі для дарослых.

Выпуснікі Акадэміі змогуць прымяніць набытыя веды на практыцы ў сваіх краінах.

На мерапрыемства запрашаюцца: прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў і даследчых інстытутаў, дзяржаўных і прыватных устаноў дадатковай адукацыі. Вітаюцца ўдзельнікі, якія маюць намер распрацоўваць праграмы навучання, дапаможнікі, адукацыйныя матэрыялы і ладзіць трэнінгі для спецыялістаў адукацыі дарослых.

Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на дарогу, пражыванне і харчаванне.

Для ўдзелу неабходна даслаць анкету на е-мэйл: info@dvv-international.or.ua (з копіяй ліста на электронны адрас: info@dvv-international.by). Дэдлайн - 25 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле NGO.by.