Летнія курсы эстонскай мовы і культуры для студэнтаў

Эстонскі інстытут прапануе замежным студэнтам прыняць удзел у летніх курсах эстонскай мовы і культуры, якія ладзяць Талінскі ўніверсітэт (13-31 ліпеня 2015) і Тартускі ўніверсітэт (27 ліпеня - 7 жніўня 2015). Курсы бясплатныя, арганізатары забяспечваюць пражыванне ў гатэлі. Выдаткі на падарожжа ў Эстонію і харчаванне студэнты пакрываюць самастойна.

Навучанне ажыццяўляецца на ангельскай мове.

Для ўдзелу ў курсах неабходна да 2 сакавіка 2015 года падаць анлайн-заяўку і матывацыйны ліст з апісаннем акадэмічнага інтарэсу да Эстоніі (наведванне курсаў, плануемыя даследчыя працы і інш.). Кандыдаты мусяць даслаць рэкамендацыйны ліст настаўніка мовы. Рэзультаты адбору будуць абвешчаны ў красавіку на сайце.

Поўная інфармацыя пра курсы размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: +372 6 314 355, ці на е-мэйл: katrin.maiste@estinst.ee (кантактная асоба - спадарыня Katrin Maiste).

 

Паводле Edu-active.com.