Летнік для археолагаў-пачаткоўцаў (Беларусь)

Улетку 2015 года на працягу 2-х тыдняў у Светлагорску (Беларусь) будзе арганізавана 17-ая дабраахвотніцкая археалагічная экспедыцыя.

Да ўдзелу запрашаюцца валанцёры з ліку моладзі й навучэнцаў старэйшых школьных класаў.
Выдаткі на праезд, харчаванне, пражыванне ды экскурсіі кампенсуюць арганізатары археалагічнай экспедыцыі.

Мэта летніку - далучэнне моладзі й падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванні й захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

У праграме экспедыцыі - праца па раскопках пад кіраўніцтвам археолага, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя вандроўкі. Школьнікамі ў летніку будзе кіраваць педагог, які мае досвед правядзення экспедыцыяў. Падрабязную інфармацыю магчыма атрымаць праз эл. адрас: masliukou@gmail.com  (сп-р Тэльман Маслюкоў).

 

Паводле Ampby.org.