Лекцыя пра стыпендыяльную праграму Copernicus (Мінск)

18 траўня 2016 года ў Мінску ладзіцца лекцыя для будучых суіскальнікаў стыпендыі Copernicus.

Мерапрыемства ладзіць Інстытут нямецкіх даследаванняў Белдзяржуніверсітэта. Лектар Рудзігер Маркс распавядзе пра сутнасць і асаблівасці стыпендыяльнае праграмы, умовы падачы заяўкі для суіскальнікаў, а таксама адкажа на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Пачатак - а 15-й гадзіне. Сустрэча пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 810.

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (017) 209 59 90, лістуйце на электронную скрыню: ifd@bsu.by.

 

 

 

 

 

 

 

 

Паводле Adukacyja.info.