Курсы французскай мовы (Мінск)

 

Амбасада Францыі ў Беларусі сумесна з Цэнтрам міжнародных даследаванняў (CfIS) абвяшчае набор на курсы французскай мовы ў Мінску.

 

Запіс ажыццяўляецца на:

- моўныя курсы для пачаткоўцаў,

- курсы з падрыхтоўкай да экзамену DELF B2.

 

Заняткі на курсах французскай мовы для пачаткоўцаў будуць праходзіць з 8 лютага па 1 красавіка 2016 года па серадох і пятніцах з 17:00 да 19:00.

Курс, што ўключае модуль падтрыхтоўкі да моўных іспытаў DELF B2, ладзіцца з 1 лютага па 23 сакавіка 2016 года. Заняткі будуць праходзіць па панядзелках і серадох з 19:15 да 21:15.

Тэрмін кожнага курсу складае 8 тыдняў (2 заняткі на тыдзень па 3 акадэмічных гадзіны кожны). Час навучання - 48 акадэмічных гадзін.

Кошт моўнага курсу - 1,92 млн. бел. руб. Для запісу неабходна ліставаць на е-мэйл: centrefrancobielorusse@gmail.com. У заяўцы трэба пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны нумар мабільнага тэлефона.

На  кожным з курсаў у групу набіраецца па 12 чалавек

 

Паводле AmbaFrance-by.org.