Курсы французскай мовы (Мінск)

Амбасада Францыі ў Беларусі сумесна з Цэнтрам Міжнародных даследаванняў (СfIS) прапануе новыя курсы французскай мовы, якія ўключаюць модуль падрыхтоўкі да экзамену DELF B1, DELF B2. Працяг курсу - 8 тыдняў (2 заняткі на тыдзень па 3 акадэмічных гадзіны кожны). Заняткі будуць праходзіць з 2-га лютага па 26-га сакавіка 2015 года. У дзве групы набіраецца па 10 чалавек (максімум).

Набор ажыцццяўляецца ў наступныя групы:

  • група для падрыхтоўкі да экзамену DELF B1 Tout public для дарослых, заняткі будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 19.00 да 21.00;
  • група для падрыхтоўкі да экзамену DELF B2 Tout public для дарослых, заняткі будуць праходзіць па панядзелках і серадах з 19.00 да 21.00.

Таксама ажыццяўляцца набор на курс французскай мовы для пачаткоўцаў. Заняткі будуць праходзіць з 2-га лютага па 25 сакавіка 2015 года па панядзелках і серадах з 17.00 да 19.00. У групу набіраецца да 10 чалавек.

Два разы на месяц будуць ладзіцца сустрэчы з носьбітам мовы для дыскусіі пра мову і культуру Францыі.

Для запісу на курсы неабходна адправіць заяўку (пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку, нумар мабільнага тэлефона) на е-мэйл: centrefrancobielorusse@gmail.com. Кошт навучання складае 1 млн. 920 тыс. бел. руб.

Паводле Ambafrance-by.org.