Курсы беларускай мовы для бізнесоўцаў (Мінск)

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 5 верасня 2014 года адкрывае курс па вывучэнні беларускай бізнэс-мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi для правядзення перамоваў, нарадаў, прэзентацый і сумоўяў па-беларуску.

 Курс заняткаў разлічаны на 4 месяцы - з 5 верасня па 12 снежня 2014 года. Заняткі будуць праходзіць па пятніцах з 9:00 да 10:30 у сядзiбе Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнэсу (Мінск, завулак Казлова 7, офіс 535). Па завяршэнні навучання будзе прадстаўлена магчымасць прайсцi распрацаваны Таварыствам Беларускай Мовы стандартызаваны тэст для праверкі ўзроўню ведання беларускай мовы.
 Па пытаннях запісу на заняткі трэба звяртацца да Алесі Курыловіч, менеджера па працы з кліентамі Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнэсу, праз e-mail: alesia.kurilovich@aebbel.by, альбо па тэлефоне +375 17 245 9834, + 375 29 167 9948 не пазней за 25 жніўня 2014 года.

Паводле generation.by