Курс сацыяльнага прадпрымальніцтва для жанчын (Мінск)

Грамадзскае аб'яднанне "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын" запрашае да ўдзелу ў бясплатным курсе навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву. Курс арыентаваны на стварэнне і развіццё ўласнага бізнэсу ў сферы медыцынскай, сацыяльнай ці псіхалагічнай рэабілітацыі.

 Курс заснаваны на нефармальных практыках адукацыі і уключае ў сябе: трэнінгі па стварэнні і развіцці бізнэсу; адукацыйныя візіты і стажыроўкі (па Беларусі); кансультацыі экспертаў.

 Адукацыйны курс пройдзе ў верасні-кастрычніку 2014 года. Па заканчэнні курса ўдзельніцы маюць скласці свой праект бізнэс-справы. Удзел у курсе нефармальнага навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву бясплатны. Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анлайн-анкету да 31 жніўня 2014 года. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да арганізатараў курсу праз e-mail: boww96@gmail.com.

Паводле adukacyja.info