Курс палітычных дарадцаў для Ўсходніх партнёраў 2016

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і Школа публічнай палітыкі Цэнтральнага Еўрапейскага ўніверсітэта ладзяць два 4-дзённых трэнінг-курсы для маладых палітычных дарадцаў з краін "Усходняга партнёрства": Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Грузіі.

У кожным курсе возьмуць удзел па 25 маладых дарадцаў ва ўзросце да 35 год, якія працуюць у міністэрствах, прэзідэнцкіх адміністрацыях ці парламентах вызначаных краін.

Выдаткі, звязаныя з удзелам у навучанні, пакрываюць арганізатары (кошт авіяквіткоў, пражыванне, харчаванне, кошт навучання, адукацыйныя матэрыялы).

Першы трэнінг-курс пройдзе 7-11 лістапада ў Варшаве (Польшча), другі - 5-9 снежня 2016 года ў Сандо (Швецыя). Мова навучання - ангельская.

Удзельнікі змогуць набыць веды па: эфектыўнай камунікацыі, публічнай дыпламатыі, распрацоўкі камунікацыйных стратэгіяў, напісанні прамоў, адвакацыі; эфектыўным вядзенні перамоў, прыцягненні прадстаўнікоў унутраных і знешніх зацікаўленых бакоў, інклюзіўнай аналітыцы, стварэнні ўстойлівых сеткавых адносін і пабудове сувязей; імплементацыі стратэгій, аналізу і разуменню ўнутранага і знешняга палітычнага кантэксту, прыняццю рашэнняў ва ўмовах абмежаванай інфармацыі, планаванні і прагназаванні, інш. Падчас заняткаў навучэнцы патрэніруюцца ў майстэрстве перамоў, выступах перад камерай падчас сімуляцыі прэс-канферэнцый, г.д.

Вядоўцы курсаў - трэнеры з багатым досведам у галіне міжнародных адносін.

Дэдлайн - 11 верасня 2016 года. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету. Больш інфармацыі пра навучанне можна спампаваць тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: gpa@spp.ceu.edu.

 

Паводле SPP.CEU.edu.