Курс па медыякампаніях для актывістаў (Віцебск)

Палепшыць навыкі медыякамунікацыі можна бясплатна ў Віцебску. Прастора Vitebsk4me запрашае актывістаў на адукацыйны курс "Я раблю важную справу. Як прабіцца на медыя?".

Вітаюцца тыя, хто ладзіць дабрачынныя канцэрты, мастацкія выставы, міні-фэсты аўтарскага кіно, хто жадае сабраць жыхароў раёна на талаку, запоўніць горад дызайнерскімі лаўкамі ці кантэйнерамі для збору макулатуры, стварыць графіці ці сабраць грошы на выданне кнігі. Для процьмы спраў не зашкодзіць увага СМІ і шырокай аўдыторыі.

З 19 па 27 лістапада 2016 года на занятках курса выступяць рэдактары СМІ, блогеры, PR-спецыялісты, арганізатары грамадскіх кампаній і некамерцыйных праектаў у Беларусі.

Удзельнікі курса змогуць прайсці стажыроўку па профілі ў арганізацыях, атрымаць дапамогу ў рэалізацыі сваёй медыякампаніі. Каб запісацца на курс, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 23:59 па мінскім часе 12 лістапада 2016 года. Даведкі праз е-мэйл: Vitebsk4me@gmail.com.

 

Крыніца: Vitebsk4.me