Курс па лічбавай журналістыцы для медыяспецыялістаў з Усходняй Еўропы

Медыяспецыялісты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана могуць узяць удзел у курсе "Лічбавая журналістыка для Ўсходняй Еўропы 2016" і набыць новыя навыкі ў сферы анлайн-пошуку і Інтэрнэт-бяспекі, візуалізацыі дадзеных, фатаграфіі і відэа.

Курс складаецца з навучання ў Германіі і адукацыйнага анлайн-модуля для самастойнай працы.

Удзельнікі курсу ўдасканаляць свае тэхнічныя навыкі і абмяркуюць сучасныя праблемы медыяэтыкі. Значную ролю грае абмен набытымі ведамі з калегамі ў сваёй краіне.

Тэматычныя блокі курсу:

  • Відэа- і фотажурналістыка ў мабільным Інтэрнэце.
  • Пошук для расследавання.
  • Інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных.
  • Лічбавая бяспека.

Першы этап адукацыйнага курсу пройдзе ў Гамбургу з 15 па 26 траўня і ўяўляе інтэнсіў з лекцыямі, практычнай працай у групах, наведваннем ньюсрумаў, якія працуюць з інавацыйнымі падыходамі. Другі этап уключае вэбінары (віртуальныя лекцыі) з міжнароднымі спікерамі і Інтэрнэт-экспертамі. Дыстанцыйнае навучанне пройдзе з 29 траўня па 15 ліпеня 2016 года - па 5 гадзін на тыдзень.

Праграма спансуецца ўрадам Германіі. Удзельнікі курсу атрымаюць стыпендыяльныя гранты на пакрыццё транспартных выдаткаў, кошту навучання. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў гатэлях або гасцявых доміках, а таксама пакрываюць харчаванне навучэнцаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- быць рэдакцыйным журналістам або фрылансерам;

- быць зацікаўленымі ў новых тэхнічных магчымасцях анлайн-пошуку і публікацыі ў Сеціве;

- добра валодаць вуснай, пісьмовай ангельскай мовай і інш.

Набор удзельнікаў ажыццяўляецца да 5 красавіка 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Interlink Academy.