Курс па экалагічным менеджменце

Рэспубліканскае сацыяльна-экалагічнае грамадскае аб'яднанне "Жывое партнёрства" ладзіць падрыхтоўку экспертаў-аўдытараў і кансультантаў ў сферы экалагічнага менеджменту. Праграма навучання ўключае 5 аднадзённых семінараў і кансультаванне адной з установаў адукацыі. Навучанне будзе ажыццяўляцца на працягу года (з лютага 2015 па люты 2016 года). Семінары пройдуць у Магілёве, Гомелі і Мінску (з улікам пажаданняў удзельнікаў). Заняткі будуць праводзіць беларускія і нямецкія эксперты. Арганізатары кампенсуюць удзельнікам транспартныя выдаткі, харчаванне і пражыванне.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў. Вітаюцца кандыдаты, якія арыентуюцца ў прыродаахоўным заканадаўстве і зацікаўлены ў далейшым супрацоўніцтве з грамадскай арганізацыяй.

Кандыдаты мусяць да 5 лютага 2015 года даслаць заяўку на е-мэйл: office@partnership.by.

 

Па дадатковую інфармацыю неабходна звяртацца на электронную скрыню: lar.yakoviuk@yandex.ru, альбо па тэл.: (029) 335 57 08.

 

Паводле Ibb.by