Курс па асвятленні гістарычнай тэматыкі ў СМІ (Мінск)

Школа журналістыкі Мінскага адукацыйнага цэнтра імя. Ёханэса Рау ў супрацы з амбасадай Германіі ў Беларусі і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ладзіць курс для прадстаўнікоў мас-медыя "Культура памяці - прафесійныя стандарты ў асвятленні гістарычнай тэматыкі ў СМІ".

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія журналісты нацыянальных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі (дзяржаўных і недзяржаўных), якія маюць стаж працы ня менш за 4 гады.

Нямецкія эксперты і журналісты пазнаёмяць удзельнікаў курсу з досведам Германіі ў пытаннях захавання культуры памяці, а таксама пра актуальныя выклікі для еўрапейскай культурнай памяці, найноўшыя тэндэнцыі і метады асвятлення гістарычнай тэматыкі. Навучэнцы даведаюцца пра новыя формы захавання памяці ў Еўропе.

Курс пройдзе з чэрвеня па кастрычнік 2015 года і будзе складацца з 4-х двухдзённых семінараў-трэнінгаў па наступных тэмах:

  1. Стандарты сучаснай журналістыкі
  2. Як даступна і цікава пісаць пра культуру памяці і гістарычным мінулым
  3. Праца са сведкамі гістарычынх падзей
  4. Журналісцкая адказнасць і доступ да інфармацыі

Курс уключае адукацыйную паездку ў Берлін для найбольш актыўных навучэнцаў. Запланавана выданне зборніка лепшых публікацый удзельнікаў.

Удзельнікі курсу атрымаюць:

  • тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і фармаванню структуры інтэрв'ю, рэпартажа, нарыса, аналітычнага артыкула, гістарычнага раследавання
  • актуальны інструментарый для павышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў і павышэння іх этычных стандартаў,
  • крэатыўныя ідэі ў пошуку новых гістарычных тэмаў і г.д.


Форма і  інструменты навучання:
- прэзентацыі і выступы экспертаў, дыскусіі,

- праца ў малых групах і практыкумы,

- ролевыя гульні,

- індывідуальная праца з выкарыстаннем анлайн-інструмента "Moodle",

- паездкі па месцах памяці і захавання культуры памяці ў Беларусі.

Кандыдаты мусяць да 12:00 15-га чэрвеня 2015 года даслаць анкету на е-мэйл: pr@ibb.by.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (017) 207 49 72, альбо на электронны адрас: pr@ibb.by.

 

Паводле IBB.by