Курс краіназнаўства ад Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD)

З нагоды Тыдняў Нямеччыны ў Беларусі лектары Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Фонда імя Роберта Боша ў Беларусі сумесна з “Інстытутам нямецкіх даследаванняў” ладзяць двухдзённы краіназнаўчы курс пра Германію. Удзел у курсе бясплатны.

На працягу двух дзён ўдзельнікаў курсу чакаюць шматлікія семінары, якія будуць праводзіцца носьбітамі мовы. Семінары пройдуць 9 кастрычніка з 09:00 да 16:00 і 10 кастрычніка з 9:00 да 14:00.

Удзельнікаў курсу чакае краіназнаўчая віктарына, якая будзе ўключаць пытанні ў сферы культуры, гісторыі і спорту Германіі. Конкурс арыентаваны на студэнтаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, якія вывучаюць нямецкую мову і цікавяцца сучасным жыццём Германіі. Пераможцаў віктарыны чакаюць прызы, у тым ліку ўдзел у летнім моўным курсе ў адной з вышэйшых навучальных устаноў Германіі.

Для ўдзелу ў курсе неабходна да 5 кастрычніка 2014 года (уключна) зарэгістравацца па тэлефоне 8 (017) 209 59 90, альбо даслаць ліст на электронную скрыню daad.muenchhoff@gmail.com з пазнакай назвы мерапрыемства "Kennzeichen D" і асабістых звестак (удакладніць прозвішча і імя, універсітэт, спецыяльнасць, курс і кантактны нумар тэлефона).

Паводле minsk.diplo.de