Курс для мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны (Віцебск)

У Віцебску з снежня 2014 года па травень 2015 года пройдзе адмысловы курс для мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны "Interhistory". Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў паглыбленні гістарычных ведаў пра Віцебск і Віцебскі рэгіён. Курс прадугледжвае наведванне лекцый, семінараў, а таксама арганізацыю культурніцкіх падзей і рэалізацыю ўласных праектаў навучэнцамі.

Курс "Interhistory" разлічаны на маладых людзей ва ўзросце 16-28 гадоў. Заняткі будуць праходзіць у Віцебску па выходных. Выкладчыкамі курсу з'яўляюцца лепшыя беларускія спецыялісты ў сферы  гісторыка-культурнай спадчыны.

Для ўдзелу ў курсе неабходна да 23:29 4 снежня 2014 года даслаць на адрэсу: interhistory2015@gmail.com наступныя дадзеныя:

  • імя, прозвішча,
  • дата нараджэння,
  • месца працы/вучобы, род дзейнасці,
  • спасылка на профіль "Вконтакте" і/альбо "Facebook",
  • кантактны нумар мабільнага тэлефона,
  • кантактны е-мэйл,
  • звесткі пра Ваш досвед (пры наяўнасці) у сферы гісторыка-культурнай спадчыны,
  • 4-7 сказаў пра мэту Вашага ўдзелу ў курсе.

Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў. Колькасць месцаў абмежаваная. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: interhistory2015@gmail.com. Падрабязнасці - на сайце.

Паводле Publicrepublic.info.