Культура памяці пра Халакост: Падарожжа для моладзі ў Польшчу

Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр (Германія), Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна (Мінск, Беларусь), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (Беларусь) і Міжнародны дом сустрэч моладзі ў Асвенцыме (Польшча) ладзяць адукацыйную паездку "Культура памяці пра Асвенцым і Халакост: Польшча, Беларусь, Германія".

Запрашаюцца выкладчыкі гісторыі ва ўзросце да 26 год і студэнты педагагічных спецыяльнасцяў гістарычнага кірунку.

Даты падарожжа - 24-30 красавіка 2016 года.

Удзельнікі паездкі абмяркуюць еўрапейскую культуру памяці пра Халакост, на прыкладзе музея ў Асвенцыме пазнаёмяцца з выкарыстаннем гістарычных месцаў для яе захавання. Такія веды заўсёды актуальны для гісторыкаў, якія займаюцца выкладчыцкай і даследчай працай.

Унёсак удзельніка складае 150 польскіх злотых. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі акрамя падарожжа па тэрыторыі Беларусі.

Для ўдзелу неабходна да 14 лютага 2016 года даслаць заяўку-ліст на е-мэйл: kashtalian@ibb.by. У лісце, калі ласка, пазначце месца працы альбо навучання, матывы ўдзелу і свае кантактныя дадзеныя. Арганізатары ладзяць набор 8 чалавек, якія возьмуць удзел у падрыхтоўчым семінары перад паездкай. З праграмай паездкі можна азнаёміцца тут. Падрабязнасці - па гэтай спасылцы.

 

Паводле IBB.by.