Культура і крэатыўнасць: навучальны тур ў Польшчу

У межах праграмы Еўразвязу і "Ўсходняга партнёрства" "Культура і крэатыўнасць"  ладзіцца навучальна-азнакамляльны тур у Польшчу для арганізацыяў культурніцкіх і крэатыўных індустрый Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана.

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у туры і праграме партнёрства.

Праграма "Культура і крэатыўнасць" фінансуецца Еўразвязам.

Будуць абраныя 6 арганізацый з краін "Усходняга партнёрства", якія атрымаюць магчымасць навучання і сумеснай працы з наступнымі 6-цю польскімі арганізацыямі:

  • "Майстэрні культуры" (Люблін),
  • Тэатр Стэфана Ярача (Ольштын),
  • Культурны цэнтр імя Ц.К. Норвіда (Кракаў),
  • "Bołt Records" (Варшава),
  • "Арт Інкубатар" (Лодзь),
  • Інстытут гарадской культуры (Гданьск).

Праграма скіравана на развіццё доўгатэрміновага партнёрства паміж культурніцкімі арганізацыямі Польшчы і краін "Усходняга партнёрства": узаемнае навучанне, арганізацыю тэматычных канферэнцый, сумесных мерапрыемстваў і г.д.

Падаць заяўку могуць:

- дзяржаўныя ўстановы сферы культуры,

- прыватныя і камерцыйныя культурніцкія арганізацыі,

- арганізацыі грамадзянскай супольнасці і недзяржаўныя арганізацыі, што працуюць у сферы культурніцкіх і крэатыўных індустрый.

Арганізацыі мусяць даслаць запоўненую форму заяўкі да 7 снежня 2015 года.

Форма заяўкі на рускай мове.

Форма заяўкі на ангельскай мове.

Арганізатар туру - Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы. Асноўнае месца мерапрыемстваў - еўрапейская сталіца культуры 2016 года - горад Вроцлаў.

 

Крыніца: CulturePartnership.eu.