Круглы стол па пытаннях удзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў (Мінск)

5 снежня ў Мінску таварыства "Зялёная сетка" ладзіць круглы стол "Ад доступу да інфармацыі да паўнавартаснага ўдзелу". Мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дадаткаў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія датычацца навакольнага асяроддзя".

У 2013-2014 гг. таварыствам "Зялёная сетка" сумесна з ГА "Экадом" было праведзена даследаванне інфармавання грамадзян мясцовымі выканкамамі праз сайты пра грамадскія абмеркаванні. Таксама сумесна з Цэнтрам Еўрапейскай трансфармацыі праведзена даследаванне практыкі ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў па экалагічна значных пытаннях. Вынікі абодвух даследаванняў будуць прадстаўлены на круглым стале. Акрамя беларускіх спецыялістаў удзел у мерапрыемстве возьмуць эстонскія і літоўскія эксперты.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца праз е-мэйл: greenbelarus@gmail.com (тэма ліста "Круглы стол"). Мерапрыемства адбудзецца 5.12.2014 з 9 да 15 гадзін у памяшканні Цэнтральнай навуковая бібліятэкі імя Я. Коласа (Мінск, вул. Сурганава, 15).

Паводле Greenbelarus.info.