Крэатыўная Еўропа - праграма па падтрымцы культуры

22 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе семінар, прысвечаны праграме "Крэатыўная Еўропа", да ўдзелу ў якой запрашаюцца культурніцкія аператары з Беларусі.

Мэта праграмы "Крэатыўная Еўропа" - падтрымка культурніцкага, крэатыўнага і аўдыёвізуальнага сектараў.

У яе межах 2014-2020 гадоў Еўразвяз выдаткоўвае 1,46 млрд. еўра для падтрымкі еўрапейскіх праектаў з магчымасцямі для паездак, дасягнення новых аўдыторый, абмену досведам і развіцця.

На сустрэу ў Мінску запрашаюцца беларускія культурніцкія і крэатыўныя арганізацыі і аб'яднанні, якія жадаюць замацаваць сувязі з міжнароднымі сеткамі, удзельнічаць у транспамежных праектах еўрапейскага супрацоўніцтва.

Семінар ладзіцца, каб дапамагчы арганізацыям як з існуючай канцэпцыяй, так з пачатковай ідэяй новых праектаў.

Вядоўца семінару - спадарыня Эгле Дэлтувайтэ, кіраўніца офіса праграмы "Крэатыўная Еўропа" ў Літве, выкладчыца курсаў па праектным менеджменце, эксперт па міжнародным культурніцкім супрацоўніцтве.

Тэмы семінара:

• Што такое праграма "Крэатыўная Еўропа" і як яна можа дапамагчы беларускім культурніцкім аператарам?
• Якімі ёсць умовы ўдзелу ў праграме "Крэатыўная Еўропа"?       
• Якія культурныя тэмы ў цяперашні час знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ў Еўропе?
• Як умацаваць міжнародныя сувязі і зрабіць устойлівыя праекты?

Для рэгістрацыі на семінар неабходна даслаць заяўку на е-мэйл: Belarus@CulturePartnership.eu. У заяўцы трэба сцісла апісаць ідэю праекта і пазначыць імя і прозвішча ўдзельніка, кантактныя дадзеныя. Дэдлайн - 10 верасня 2016 года.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Праграмы ЕС-"Усходняга партнёрства" "Культура і Крэатыўнасць".

Крыніца: CulturePartnership.eu.