"Кошт урада": Вакансія аналітыка бюджэтных дадзеных

Даследчы цэнтр "BIPART" Школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання "SYMPA" шукае аналітыка бюжэтных дадзеных для праекта "Кошт урада" на частковую занятасць (5-7 гадзін на тыдзень).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- адукацыя ў сферы эканомікі і фінансаў,

- валоданне навыкамі статыстычнага аналізу,

- навыкі працы з вялікімі аб'ёмамі дадзеных,

- веданне сістэмы дзржаўных фінансаў Беларусі,

- навыкі візуалізацыі дадзеных з дапамогай Excel (вітаецца веданне анлайн-сервісаў візуалізацыі дадзеных),

- мінімум 2 гады прафесійнага досведу на падобнай пасадзе.

Прафесійныя абавязкі:

•    інтэрпрэтацыя дадзеных, аналіз афіцыйных справаздач з выкарыстаннем статыстычных і эканамічных метадаў,

•    сістэматычны збор і аналіз афіцыйных дадзеных пра бюджэт, падтрымка сістэмы захавання дадзеных,
•    пошук і інтэрпрэтацыя трэндаў і патэрнаў у складаных наборах дадзеных,
•    фільтрацыя і ачыстка дадзеных,
•  даследаванні ў галіне дзяржфінансаў, вывучэнне дадзеных, фармуляванне высноў і падрыхтоўка справаздач.

Праца аналітыка з'яўляецца дыстанцыйнай, перыядычна патрабуецца ўдзел у сустрэчах з камандай праекта.

Кандыдатам неабходна даслаць рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст (1-2 абзацы пра тое, чаму Вы мяркуеце, што Ваша кандыдатура пасуе да гэтай вакансіі) на электронны адрас: Yuliya@sympa-by.eu.

Дэдлайн - 5 снежня 2015 года.

 

Крыніца: KoshtUrada.by.