Конкурс журналісцкіх прац ад Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа

Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа адзначае 150-годдзе заснавання і праводзіць конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны гуманітарнай дзейнасці. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя беларускія журналісты ва ўзросце да 35 гадоў.

 Сёлета спаўняецца 150 год з моманту прыняцця Першай Жэнеўскай канвенцыі. Сваім заснаваннем арганізацыя абавязана швейцарскаму медыку Анры Дзюнану, які ва «Успамінах аб бітве пры Сальферына» заклікаў да стварэння нацыяльных суполак па дапамозе раненым і звяртаўся да дзяржаваў з прапановай вызначэння правілаў вядзення вайны.

 Мэты конкурсу: распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і міжнародным гуманітарным праве; прыцягненне ўвагі да 150-годдзя гуманітарнага руху; прасоўванне вэб-старонкі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа, яго Twitter i Youtube акаунтаў.

 Да 1 кастрычніка 2014 года неабходна даслаць эсэ на рускай мове на e-mail: MKKK150@yandex.ru.

 Тэмы эсэ:

  • Міласэрнасць на полі бітвы. Inter arma caritas.
  • Twitter-версія кнігі Анры Дзюнана «Успаміны аб бітвах пры Сальферына».
  • Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа – пачынальнік Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
  • Міжнароднае гуманітарнае права: штучна створаная галіна права, навязаная сусветнай супольнасці, ці...?

 Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы (iPad mini). Падрабязнасці - на сайце http://www.icrc.org/rus/.

Паводле adukacyja.info