Конкурс стыпендый на навучанне ў дактарантуры (Нямеччына)

Школа Ўсходніх і Паўднёва-усходніх Еўрапейскіх Даследванняў пры партнерстве Універсітэта імя Людвіга-Максімільяна (Мюнхен) і Універсітэта Рэгенсбурга абвяшчае конкурс стыпендый на навучанне ў дактарантуры.

 Да ўдзелу у конкурсе запрашаюцца кандыдаты, якія валодаюць ступенню магістра і свабодна размаўляюць на ангельскай і нямецкай мовах. Прыярытэтныя дысцыпліны навучання: гісторыя, літаратура, лінгвістыка, гісторыя мастацтва, паліталогія і права.

Міждысцыплінарныя накірункі спецыялізацыі:

  • паходжанне і формы сацыяльных і палітычных зменаў,
  • культурніцкія сістэмы,
  • структура, міграцыя і перадача ведаў.

  Праграмма навучання разлічана на 2 гады. Пачатак – 15 лістапада 2014 года. Навучанне будзе адбывацца ў Мюнхене альбо Рэгенсбургу. Памер стыпендыі складае 1365 еўра штомесяц. Стыпендыя прадастаўляецца на два гады з магчымасцю працягу яшчэ на 18 месяцаў. Падрабязнасьці афармлення заяўкі даступныя на сайце.