Конкурс Stack Awards для незалежных выданняў (Злучанае Каралеўства)

Брытанскі сервіс Stack па распаўсюдзе часопісаў штогод ладзіць конкурс для незалежных выдаўцоў.

Намінацыі конкурсу: часопіс года, новае выданне, рэдактар, арт-дырэктар, вокладка, фатаграфія, ілюстрацыя, арыгінальная мастацкая публікацыя, арыгінальная дакументальная публікацыя, студэнцкі часопіс.

Неангламоўныя выданні могуць удзельнічаць у конкурсе (апроч катэгорый арыгінальнай мастацкай і дакументальнай публікацыі).

Конкурсныя матэрыялы мусяць быць апублікаваныя ў перыяд з 1-га кастрычніка 2015 года па 30-га верасня 2016 года. Кошт удзелу - 30 фунтаў сцерлінгаў. Пераможцы будуць абвешчаны падчас урачыстай цырымоніі ў Лондане 29 лістапада 2016 года.

Дэдлайн падачы заявак - 7 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.