Конкурс Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь-Украіна

У межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна" ладзіцца першы конкурс праектаў.

Праграма скіравана на наладжванне памежнага супрацоўніцтва з удзелам мясцовых жыхароў, устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і супольнасцей з мэтай сумеснага развіцця вызначаных памежных рэгіёнаў: Брэсцкага, Гомельскага, Валынскага, Кіеўскага, Роўненскага, Жытомірскага і Чарнігаўскага.

Вітаюцца прапановы праектаў у наступных сферах:

  • культура, адукацыя і спорт;
  • вырашэнне праблемаў экалогіі, занятасці, аховы здароўя і іншых пытанняў, што маюць транспамежнае значэнне;
  • паляпшэнне ўмоў жыцця мясцовых супольнасцяў праз сумесныя праекты ў падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Патрабаванні да прапаноў праектаў:

- транспамежны характар праекту з удзелам мінімум аднаго партнёра з кожнай краіны праграмы;

- некамерцыйнасць праекту (праект ня мусіць быць скіраваны на прыбытак).

Тэрмін рэалізацыі праектаў можа складаць 9-18 месяцаў. Фінансаванне можа быць аказана на 90% усіх выдаткаў па праекце. Астатнія сродкі мусяць быць атрыманы з іншых крыніц. Памер грантаў складае 60-250 тыс. еўра.

Бенефіцыярамі могуць быць:

- рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады, а таксама арганізацыі/установы, што імі заснаваны;

- няўрадавыя ды некамерцыйныя арганізацыі, праекты якіх прадстаўляюць агульнадзяржаўны інтарэс.

Дэдлайн - 19 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (033) 683 11 92, на е-мэйл: vlaskinav@outlook.com (Аляксандр Уласкін).

 

Паводле NGO.by.