Конкурс праектных прапаноў: Падтрымка лакальных грамадскіх ініцыятываў

Абвешчаны конкурс праектных прапаноў "Падтрымка лакальных грамадскіх ініцыятываў". На конкурс прымаюцца прапановы, накіраваныя на вырашэньне сацыяльных праблемаў жыхароў пэўнага населенага пункту альбо прадстаўнікоў пэўнай сацыяльнай групы, а таксама на актывізацыю насельніцтва для рашэньня гэтых праблемаў.

У першую чаргу будуць падтрымлівацца кампаніі, скіраваныя на працу з грамадзянамі, якія не заангажаваныя ў палітыцы ды грамадзкіх арганізацыях. Конкурсныя праекты будуць рэалізаваны ў перыяд з 1-га лістапада 2014 года па 30-га студзеня 2015 года. Прыярытэтныя накірункі заявак на конкурс - падтрымка сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў грамадзянаў, актывізацыя ўдзелу моладзі ў грамадзкіх арганізацыях, ахова навакольнага асяродзьдзя. Да ўдзелу у конкурсе запрашаюцца грамадскія актывісты.

Заяўка павінна ўтрымліваць наступныя дадзеныя:
1. Назва праекту;
2. Назва ініцыятывы;
3. Тэлефон, эл. адрас;
4. Працягласьць праекту (праект мусіць быць скончаны да 30 студзеня 2015 г.);
5. Кароткае апісаньне праекту (ня больш за 1 старонку);
6. Мэта праекту і мэтавая група;
7. Апісаньне дзейнасьці і план мерапрыемстваў;
8. Бюджэт (да 600 даляраў).

Заяўку на конкурс неабходна даслаць да 1 кастрычніка 2014 года на эл. адрас: yicgrants@gmail.

Паводле adukacyja.info