Конкурс праектаў для моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» распачынае конкурс праектых заявак моладзевых арганізацый і ініцыятыў па падтрымцы моладзевых арганізацый і прасоўванні інтарэсаў моладзі. Падача заявак да 30 жніўня 2014 года.

 Паводле папярэдніх вынікаў даследавання аб становішчы моладзі, праведзенага Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА», былі вылучаныя актуальныя праблемы:

  • нізкі ўзровень моладзевага актывізму на Беларусі,
  • слабая зацікаўленасці моладзі ў грамадзянскай сферы,
  • адсутнасць супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі,
  • слабыя сувязі з мэтавымі групамі.

  Конкурс праектых заявак моладзевых арганізацый і ініцыятыў мае дапамагчы моладзевым арганізацыям прыцягнуць новых прыхільнікаў, умацаваць сувязі паміж арганізацыямі і іх членамі, а таксама палепшыць узаемасувязі з мэтавымі групамі.
 Прыярытэты конкурсу:
 - правядзенне адвакатыўных кампаній па абароне і прасоўванні правоў моладзі,
 - развіццё моладзевых арганізацый і ініцыятыў праз умацаванне сувязі з іх мэтавай аўдыторыяй.
  Праграма малых грантаў для моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі даступная па спасылцы. Кандыдаты мусяць даслаць заяўку разам з дакументам аб бюджэце праекта.

Замовіць кансультацыі па пытаннях падрыхтоўкі праектаў можна на сайце.

Паводле ampby.org