Конкурс па тэме інавацыйнага развіцця адукацыі і навукі Беларусі

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка пры падтрымцы некамерцыйнай платформы "Талака.by" ладзіць конкурс прапаноў па інавацыйным развіцці адукацыі і навукі ў Беларусі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна пакінуць сваю прапанову па развіцці адукацыйных тэхналогій і інавацыях у "Інкубатары ідэй" на вэбстаронцы "Талака.by" (з пазнакай "БДПУ-Стартап").

Намінацыі конкурсу:

- Лепшы мультымедыйны стартап.

- Лепшы стартап сацыяльнай значнасці.

- Лепшы стартап інклюзіўнага кірунку.

- Лепшы электронны навучальна-выдавецкі стартап.

- Лепшы стартап у адукацыйным GameDev (электронныя навучальныя гульні).

- Лепшы міждысцыплінарны адукацыйны стартап.

- Лепшы навукова-даследчы стартап у галіне адукацыі.

- Лепшы метадычны стартап.

Арганізатары вітаюць навізну, арыгінальнасць, карыснасць прапаноў.

Кандыдаты мусяць:

- па 4-га красавіка даслаць заяўку (з назвай стартапу, прозвішчам кіраўніка, кантактным тэлефонам і назвай факультэта) на е-мэйл: nis_bgpu@bspu.by;

- па 6-га красавіка зарэгістравацца на "Талака.by";

- па 11 красавіка 2016 года пакінуць конкурсную прапанову на "Талака.by" (з пазнакай БДПУ-Стартап").

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (017) 226 40 15 (прадстаўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка спадар Павал Мацюш), (029) 118 45 79 (прадстаўнік Талака.by спадарыня Юлія). Падрабязнасці - тут.

 

Паводле BSPU.by.