Конкурс "Міжнароднага фонду жанчын, працуючых у СМІ" (IWMF)

"Міжнародны фонд жанчын, працуючых у СМІ" (IWMF) абвяшчае конкурс грантаў на праекты ў галіне медыя. Фінансаванне ажыццяўляецца Фондам імя Говарда Баффета. (Howard G. Buffett Fund For Women Journalists).

Медыяпраекты могуць уключаць: журналісцкія расследванні, стварэнне кнігаў, дакументальнага кіно, радыёперадач, ініцыятывы па развіцці сродкаў масавай інфармацыі і працу над журналісцкім матэрыялам.

Удасканаленне прафесіных навыкаў уключае стыпендыі, трэнінгі па бяспецы, наведванне канферэнцый і семінараў.

Прыём заявак ажыццяўляецца з 2-га да 23 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Mediakritika.by.