Конкурс мініпраектаў для праваабарончых арганізацый і ініцыятыў (Беларусь)

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва) запрашае праваабарончыя арганізацыі/ініцыятывы да ўдзелу ў конкурсе супольных мініпраектаў.

Мэта конкурсу - узмацненне супрацоўніцтва для прасоўвання каштоўнасцей правоў чалавека і абароны пацярпелых ад парушэнняў, спрыянне дэмакратыі і вяршэнству права, устойліваму развіццю ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.

Вітаюцца прапановы мініпраектаў, якія:

- адлюстроўваюць супрацоўніцтва на нацыянальным і мясцовым узроўні;

- спрыяюць развіццю мясцовых і рэгіянальных праваабарончых арганіазацый/ініцыятыў;

- уключаюць супрацоўніцтва 2-х і болей арганізацый/ініцыятыў.

Прыярытэт аддаецца заяўкам арганізацый мясцовага/рэгіянальнага ўзроўню.

Прапановы могуць уключаць:

  • маніторынг парушэнняў правоў чалавека;
  • барацьбу з дыскрымінацыяй;
  • стратэгічную працу па ўдасканаленні заканадаўства, судовай/адміністрацыйнай практыкі;
  • інш.

Тэрмін конкурсных мініпраектаў мусіць складаць 9 месяцаў. Памер фінансавання аднаго мініпраекта - 1-4 тыс. еўра (суфінансаванне з боку заяўнікаў складае мінімум 5 адсоткаў бюджэта).

Дэдлайн - 12 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

Даведкі праз е-мэйл: shrc.belarus@humanrightshouse.org.

 

Паводле HumanRightsHouse.org