Конкурс дабрачынных міні-праектаў для студэнтаў

Беларускае грамадскае аб'яднанне "Пазітыўны рух" прымае заяўкі на студэнцкі конкурс дабрачынных міні-праектаў. Тэматыка конкурсных прац - прафілактыка ВІЧ/СНІД. Валанцёрскія праекты мусяць прадэманстраваць новы падыход да працы з моладдзю, прапаганды здаровага ладу жыцця і бяспечных сэксуальных паводзін. У складзе журы конкурсу - прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і вышэйшых навучальных устаноў.

Каманда аўтараў, якая распрацуе лепшы праект, рэалізуе яго на працягу некалькіх месяцаў на базе БГА "Пазітыўны рух" і прэзентуе вынікі працы ў траўні 2015 года.

Заяўку на ўдзел у конкурсе можна падаць у вольнай форме ці па ўзоры.

Да 14 лістапада 2014 года неабходна даслаць конкурсную заяўку на е-мэйл: movementplus@gmail.com (з тэмай ліста "Міні-праекты"). Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да каардынатара Вячаслава Самарына па тэл.: (017) 286 16 53, (029) 648 57 29.

 

Паводле Pmplus.by.