Коледж Еўропы: Стыпендыі для выпускнікоў універсітэтаў краін Еўрапейскай палітыкі суседства

Коледж Еўропы прапануе стыпендыі выпускнікам універсітэтаў краін Еўрапейскай палітыкі суседства на паслядыпломныя даследаванні ў 2017-2018 навучальным годзе ў Натоліне (Варшава, Польшча) ці Бруге (Бельгія).

Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі на  навучанне, пражыванне, вандроўку і харчаванне.

Запрашаюцца кандыдаты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Ізраіля, Іарданіі, Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі, Сірыі, Туніса, Лівана, Лівіі, Марока, Егіпта, Алжыра.

Кандыдаты мусяць на сайце Коледжа Еўропы даведацца пра акадэмічныя і моўныя патрабаванні.

Заяўкі прымаюцца анлайн. Парады па падачы заяўкі можна знайсці тут.

Дэдлайн - 18 студзеня 2017 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле ColEurope.eu