Клуб дзелавых жанчын: Вакансія сацыяльнага работніка (Брэст)

Грамадскае аб'яднанне "Клуб дзелавых жанчын" (Брэст) прапануе вакансію сацыяльнага работніка. Спецыяліст мусіць аказваць сацыяльнае суправаджэнне жанчынам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне педагогікі, псіхалогіі, грамадскіх навук; досвед працы ў сацыяльнай сферы ці НДА на працягу 3-х год; веданне беларускага заканадаўства ў пытаннях аказання дапамогі дзяржструктурамі; досвед працы з жанчынамі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (беспрацоўя, пацярпелыя ад дамашняга ці сэксуальнага гвалту, інш.); навыкі карыстання кампутарам; пражыванне ў Брэсце.

Умовы працы - няпоўная занятасць (20 гадзін на тыдзень), меркаваны тэрмін - ліпень-снежань 2016 года.

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ на е-мэйл: bpwbrest@mail.ru. Дэдлайн - 15 ліпеня 2016 года.

 

 

 

 

Паводле NGO.by.