Кансультацыі для ўдзельнікаў конкурсу Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь-Украіна

Патэнцыяльныя заяўнікі ў працэсе падрыхтоўкі прапаноў праектаў на конкурс  Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна" могуць скарыстацца магчымасцю індывідуальных кансультацый.

Падчас кансультацый магчыма абмеркаваць і вырашыць пытанні наконт складання заяўкі, бюджэту, дакументацыі і інш. Пытанні па працэдуры правядзення тэндэру магчыма накіраваць да адміністратара Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна".

Для індывідуальных кансультацый патэнцыйныя заяўнікі могуць запоўніць адмысловыя формы заяўкі, канцэпцыі, бюджэту і свае пытанні (спампаваць формы можна праз сайт праграмы) і даслаць гэтыя дакументы на ангельскай або рускай мове да 21 лютага 2016 года экспертам праграмы Ларэнца Нава (lorenzo.nava@eaptc.eu), Эрыкасу Янкаўскасу (erikas.jankauskas@eaptc.eu).

Інфармацыя пра конкурс - на гэтай старонцы.

 

 

Крыніца: EaPTC.eu.