Канферэнцыя ў Грузіі: Што падзяляе Еўропу?

З 13 па 18 кастрычніка 2014 года арганізацыя "United for Intercultural Action" ("Разам за міжкультурнае ўзаемадзеянне") ладзіць у Баржомі, Грузія, канферэнцыю на тэму: "Што падзяляе Еўропу?" Цэнтральнай тэмай дыскусій будзе тэматыка фундаментальных правоў чалавека і каштоўнасцяў. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі канферэнцыі - правы сацыяльных меншасцяў. Дыскусіі будуць факусавацца і на тым, як недзяржаўныя арганізацыі могуць супрацоўнічаць, аб'ядноўваючы разнастайныя супольнасці.

 Крытэр адбору - для ўдзелу ў канферэнцыі можа быць намінаваны толькі адзін кандыдат ад любой еўрапейскай арганізацыі.

 Арганізацыйны ўнёсак складае ад 0 да 120 еўра ў залежнасці ад краіны, ад якой падаецца кандыдат. Унёсак уключае ў сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне. Пакрыццё выдаткаў на транспарт таксама залежыць ад краіны паходжання, арганізатары пакрываюць ад 75% да 90% выдаткаў на транспарт. Для ўдзелу неабходна да 21 жніўня 2014 года запоўніць анлайн-заяўку. Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю "Што падзяляе Еўропу?" даступная на афіцыйным вэб-рэсурсе.

Паводле adukacyja.info