Канферэнцыя па турызме і ўстойлівым развіцці (Мінск)

8 красавіка 2015 года ў Мінску праект USAID/ПРААН "Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё" і Міністэрства спорту і турызму Беларусі запрашаюць прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі "Устойлівы турызм для эканамічнага развіцця рэгіёнаў". Запрашаюцца прафесіяналы агратурыстычнага бізнэсу (гаспадары агра- і экасядзібаў, ініцыятыўныя групы і г.д.), прадстаўнікі турыстычных агенцтваў, недзяржаўных арганізацыяў.

Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў мерапрыемства ажыццяўляецца да 23 сакавіка 2015 года. Для гэтага неабходна звязацца з PR-каардынатарам праекту USAID/ПРААН Кацярынай Казловай па тэл.: (017) 289 18 72, альбо праз е-мэйл: katsiaryna.kazlova@undp.

Паводле United Nations in Belarus.