Канферэнцыя па тэме расізму, нацыяналізму і ксенафобіі (Варшава)

17-16 сакавіка 2016 года ў Варшаве (Польшча) ладзіцца міжнародная міждысцыплінарная канферэнцыя "Расізм, нацыяналізм і ксенафобія".

Мэта арганізатараў канферэнцыі - абмеркаванне небяспекі расізму, нацыяналізму і ксенафобіі з розных бакоў, даследаванне іх праяў у сучаснай палітыцы, грамадстве, у культуры. Удзельнікам канферэнцыі прапануецца звярнуць значную ўвагу на феномен рэпрэзентацыі расізму, нацыяналізму і ксенафобіі ў сучасным мастацтве: літаратуры, кіно, тэатры і г.д.

Запрашаюцца даследчыкі ў галіне: гісторыі, антрапалогіі, эканомікі, права, сацыялогіі, палітычных навук, міграцыі, гендэрнай роўнасці, аховы правоў чалавека, кіно, дызайну, выяўленчага мастацтва, літаратуры і мастацтва, гісторыі літаратуры, тэатральнага мастацтва, філасофіі, посткаланіялізму, кагнітыўных навук,  псіхалогіі, псіхіятрыі і псіхааналізу, медыцынскіх навук, гістарычнай памяці ды інш. Арганізатары заахвочаюць удзел даследчыкаў-пачаткоўцаў, дактарантаў.

Вітаюцца разнастайныя формы прэзентацыяў: тэматычныя даследаванні, параўнальны аналіз, тэарэтычныя расследаванні, праблемна-арыентаваная аргументацыя і г.д.

Арганізатары прапануюць наступныя тэмы для абмеркавання:

1. Палітыка і гісторыя

- каланіялізм/посткаланіялізм,

- антысемітызм: мінулае і сучаснасць,

- ісламафобія і тэрарызм,

- арыенталізм,

- імперыялізм,

- злачынствы супраць чалавецтва,

- парушэнні правоў чалавека,

- нацыяналізм і патрыятызм,

- ксенафобія і касмапалітызм,

- расізм, нацыяналізм і рэлігія.
 

2. Антрапалогія і філасофія

- ідэалогіі расізму,

- нацыяналізм і "воля ўлады",

- культурніцкія прыкметы (вызначальнікі) расізму, нацыяналізму і ксенафобіі,

- "нацыяналістычныя нацыі",

- ксенафобныя грамадствы,

- расісцкія пакаленні.

 

3. Псіхалогія

- стэрэатыпы і забабоны,

- расісцкія міфы і фантазмы,

- расізм і "механізм казла адпушчэння",

- ксенафобія і пачуццё віны,

- нацыяналізм і нарцысізм,

- псіхалагічная праекцыя і рэпрэсіі,

- індывідуяльная і сацыяльная схільнасць да ідэалогіі нянавісці,

- тэрапія ахвяраў дыскрымінацыі.

 

4. Памяць і ахова правоў чалавека

- арганізацыя аховы правоў чалавека,

- адукацыя супраць расізму, нацыяналізму і ксенафобіі,

- гістарычная памяць у сістэме адукацыі,

- месцы гістарычнай памяці,

- салідарнасць з ахвярамі гвалту,

- суперажыванне "іншым".


5. Літаратура і мастацтва

- расізм, нацыяналізм і ксенафобія ў літаратуры, кіно, тэатры,

- расісцкія творцы,

- літаратура і мастацтва супраць ідэалогіі нянавісці.

 

Мова канферэнцыі - ангельская.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 снежня 2015 года.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць сціслы рэферат (да 300 словаў) планаванай 20-хвіліннай прэзентацыі і кароткую біяграфію на абодва электронныя адрасы: racismnationalism@tlen.pl, wowczarski1@tlen.pl (прафесар Wojciech Owczarski). Абраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні 5-га студзеня 2016 года.

Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства - тут.

 

Крыніца: Edu-Active.com.