Канферэнцыя па тэме 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы (Мінск)

15-16 красавіка 2016 года ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы". Мерапрыемства ладзяць: моладзевае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка" (Мінск), праект "Беларускі архіў вуснай гісторыі" (Мінск), праграма "Лятучы ўніверсітэт" (Мінск) і Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук (Варшава).

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы і даследчыкі.

Арганізатары вітаюць удзел сацыёлагаў, гісторыкаў, палітолагаў, літаратуразнаўцаў, культуролагаў і інш.

Удзельнікам канферэнцыі прапануецца адказаць на наступныя пытанні:

  • Якія сацыяльныя і палітычныя наступствы мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС для грамадства Беларусі і постсавецкага рэгіёну?
  • Якім чынам паўплывала гэтая аварыя на развіццё сацыяльных і гуманітарных навук?
  • Як Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы адлюстраваліся ў памяці і культуры народаў Украіны, Беларусі і Расійскай Федэрацыі?

Канферэнцыя ўключае 2 сесіі:

1. Чалавек, грамадства, дзяржава праз 30 год пасля Чарнобыльскай катастрофы

2. Памяць і рэфлексія: Чарнобыль у люстэрках памяці і культуры

Працоўныя мовы канферэнцыі - беларуская, руская, украінская, польская, ангельская.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і праезд удзельнікаў.

Кандыдатам неабходна да 31 студзеня 2016 года даслаць заяўку на ўдзел на е-мэйл: kanferencyja@nashapamiac.org. У заяўцы трэба пазназначыць: навуковую ступень, месца працы, тэму дакладу, яго тэзісы (максімум 2 тыс. сімвалаў), кантактны нумар тэлефона і е-мэйл.

Падрабязнасці - тут.

 

Паводле NashaPamiac.org.