Канферэнцыя па рэгіянальнай бяспецы (Літва)

З 30-га чэрвеня па 2-га ліпеня 2016 года ў Каўнасе (Літва) пройдзе канферэнцыя "Еўропа, нацыі і небяспека: выклікі ідэнтычнасцям", якую ладзяць Універсітэт Вітаўта Вялікага і Асацыяцыя даследаванняў нацыянальнасцей (ASN). Тэмы канферэнцыі: дыпламатыя, міграцыя і дыяспары, энергетычная бяспека, правы меншасцяў, гендэрныя даследаванні, гісторыя, палітыка, мовазнаўства, літаратура і адукацыя, памяць і даследванні культуры, нацыяналізм, этнічнасць і гвалт, г.д..

Мерапрыемства ўключае наступныя секцыі (паводле нацыянальных і рэгіянальных тэматык):

  • Блізкі Ўсход і Цэнтральная Азія,
  • Расія, Украіна, Беларусь, Каўказ,
  • Балтыйскі рэгіён,
  • Балканы,
  • Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа.

На секцыях канферэнцыi будуць абмеркаваны тэмы, што да палітычнай і эканамічнай сітуацыі ва ўсіх рэгіёнах Еўропы. Сур'ёзны разгляд атрымаюць не толькі праблемы, звязаныя з міжнацыянальнай агрэсіяй і міжэтнічнымі канфліктамі, але і новыя нечаканыя пагрозы і выклікі. Належная ўвага будзе надавацца праблематыцы спрэчных ідэнтычнасцяў, якія спарадычана ўзнікаюць і самасцвярджаюцца альбо чыё існаванне кантралюецца і кіруецца з боку дзяржаў у балтыйскім, паўночна-ўсходнім, цэнтральным рэгіёне Еўропы і інш.

Апошні дзень падачы заявак - 30 лістапада 2015 года. Можна падаваць групавыя заяўкі (для ўдзелу  ў панэльных дыскусіях). Дакументы неабходна даслаць адзіным файлам фармату "Word" электронную паштовую скрыню: ASNkaunas2016@hmf.vdu.lt. Больш падрабязная інфармацыя - тут.

 

Крыніца: NGO.by.