Канферэнцыя настаўнікаў ангельскай мовы (Грузія)

6-я Паўднёва-Каўказкая Канферэнцыя настаўнікаў ангельскай мовы пройдзе 3-4 кастрычніка 2014 года ў курортным горадзе Цхалтуба, Грузія. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы амбасадаў Злучаных Штатаў у Кіеве, Баку, Ерэване, Мінску і Кішэнёве.

Праграма канферэнцыі прысвечана наступным тэмам: выкарыстанне тэхналогій пры навучанні ў класе EFL; навучанне дзяцей; выкладанне ангельскай для выкарыстання ў адмысловых мэтах; развіццё міжкультурнай камунікацыі; навучанне навыкам пісьмовай мовы і інш. Кандыдаты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана маюць: запоўніць рэгістрацыйную форму, напісаць эсэ (250 словаў) аб уласных падыходах да выкладання і прычынах, па якіх кандыдат будзе карысным удзельнікам мерапрыемства. Апошні дзень падачы заявак - 31 жніўня 2014 года. Заяўкі трэба дасылаць на e-mail: GumberidzeL@state.gov. Па ўдакладняючых пытаннях неабходна звяртацца па тэл. +995 32 227 78 89.

Паводле edu-active.com