Камунікацыя з улікам гендэру. Семінар у Мінску

19 красавіка 2016 года ў Мінску пройдзе семінар па пабудове камунікацыі ўнутры арганізацый (устаноў) з улікам гендэру.

Удзельнікі адукацыйнага мерапрыемства даведаюцца: што такое "гендэрна адчувальныя" зносіны, якім чынам будаваць камунікацыю з улікам гендэру і якія вынікі гэта дае.

Арганізатар мерапрыемства - Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый (Мінск).

Семінар пройдзе з 16:00 да 18:00.

Каб запісацца, неабходна даслаць ліст, пазначыўшы імя/прозвішча, назву Вашае арганізацыі (установы) на электронную скрыню: oeec.ngo@gmail.com.

Арганізатары паведамяць адрас мерапрыемства. Даведкі па тэл.: (017) 392 21 53. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

 

 

 

 

Паводле OEEC.by.