Каманда Гэта Беларусь, дзетка! шукае дызайнера-валанцёра

Каманда "Гэта Беларусь, дзетка!" шукае графічнага дызайнера, які мае веды і навыкі падрыхтоўкі выяў да друку, валодае Photoshop, Corel і гатовы ахвяраваць асабістым часам, каб услаўляць Беларусь і зрабіць файны праект яшчэ лепшым.

Добраахвотнік мусіць быць зацікаўлены займацца падрыхтоўкай малюнкаў да друку і вэбу (макеты цішотак, "іконкі" для сайта, г.д.).

Калі Вы адпавядаеце гэтым крытэрам, калі ласка, лістуйце на адрас сеціўнай пошты: etobelarusdetka@gmail.com (з тэмай ліста "Графічны дызайнер" і спасылкамі на прыклады Вашае працы). Падрабязнасці - тут.

Паводле Heta Belarus Dzietka.