Job Shadow Days - аднадзённыя стажыроўкі для студэнтаў (Беларусь)

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу (Беларусь) запрашае беларускія прыватныя кампаніі і студэнтаў да ўдзелу ў Job Shadow Days.

Job Shadow Days - гэта 1-дзённыя стажыроўкі, падчас якіх наймальнікі могуць прыгледзецца да будучых маладых спецыялістаў, а студэнты - выбраць будучае месца вытворчай практыкі або працы.

Стажыроўкі пройдуць з 29 па 31 жніўня 2016 года.

Удзел у Job Shadow Days бясплатны. Для камерцыйных кампаній, якія яшчэ не далучыліся да Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу ўнёсак складае 70 бел. руб.

Ментарамі (настаўнікамі) для стажораў могуць з'яўляцца спецыялісты прыватных кампаній (ад супрацоўніка да топ-менеджэра). Вітаюцца спецыялісты наступных накірункаў: права, маркетынг, праца з персаналам і кадрамі, эканоміка і фінансы, архітэктура і дызайн, сувязі з грамадскасцю і PR, інш.

Стажорамі могуць быць студэнты 3-5 курсаў беларускіх універсітэтаў, якія навучаюцца па вызначаных спецыяльнасцях.

Для таго, каб стаць ментарам у Job Shadow Days, калі ласка, паведаміце на электронны адрас а 'inbox@aebbel.by' наступную інфармацыю:

  • назва кампаніі;
  • адрас кампаніі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • пасада ментара;
  • пажаданні для стажораў (веданне моў, назва універсітэта, які курс, г.д.);
  • дата стажыроўкі.

Дэдлайн для ментараў - 15 жніўня 2016 года.

Для таго, каб стаць стажорам, студэнтам неабходна адправіць рэзюмэ (на рускай мове) з пазначэннем прафесіііна е-мэйл: inbox@aebbel.by. Дэдлайн для студэнтаў - 23 жніўня 2016 года.

Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле AEBbel.by