IV Варшаўскі Фестываль Беларускага Kіно Bulbamovie 2014

Кінафестываль Bulbamovie-2014 запрашае беларускіх кінематаграфістаў да ўдзелу ў конкурсе кінатворцаў. Асноўны накірунак фестывалю – кінастужкі кароткага метру, поўнаметражнае кіно таксама вітаецца. Мэта конкурсу - пошук новых талентаў на беларускай прасторы. У склад журы гэтага году ўваходзяць польскія і беларускія спецыялісты як у галіне мастацкага, так і дакументальнага кіно. 

 Мэты фестывалю:

- папулярызацыя беларускага кіно ў Польшчы,

- дапамога маладым беларускім аўтарам: іх адукацыя і прамоўцыя.

 Заяўкі фільмаў на конкурс прымаюцца да 10 верасня 2014 года. Пераможцаў конкурсу чакаюць узнагароды: Залатая Бульба – 2500 злотых, Срэбраная Бульба 2014 – 1500 злотых, Бронзавая Бульба 2014 – 1000 злотых. Падрабязнасці - на сайце фестывалю.

Паводле bulbamovie.pl