IT-валанцёрства для грамадскіх ініцыятыў (Беларусь)

Каманда "Лічбавай майстэрні" (Беларусь) прапануе валанцёрскую падтрымку беларускім грамадскім ініцыятывам, арганізацыям ды суполкам.

Валанцёры аказваюць некамерцыйным арганізацыям наступную дапамогу:

- стварэнне/ўдасканаленне сайта;

- пераклад анлайн-сервіса на беларускую мову;

- стварэнне лагатыпа, афішы, постэра, дызайну сайта;

- выпраўленне "багаў" на сайце;

- навучанне карыстанню вэб-сервісамі і сеціўнымі прыладамі, інш.

Каб замовіць валанцёрскую падтрымку, неабходна запоўніць анлайн-анкету, у якой трэба сфармуляваць неабходныя патрэбы. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: Falanster.by@gmail.com. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.